кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна пачалося “зялёнае жніво”

10.06.2019

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна пачалося “зялёнае жніво”

Па стане на 7 чэрвеня па раёне было скошана 1658 гектары траў, што складае 13% ад неабходнага. Усяго ж раённая сенажаць займае 12 400 гектараў. З гэтай плошчы мяркуецца нарыхтаваць на будучую зімоўку 8 500 тон сена, 81 500 тон сенажу, больш за 87 000 тон сіласу.

Найбольш арганізавана пачалі касавіцу ва УП “Дружбінец”, ААТ “Белая Ліпа”, “Літусава”, СУП “Саўгас імя Машэрава”. Дарэчы, у саўгасе імя Машэрава першымі прыступілі да нарыхтоўкі сенажу і сіласу. На адпаведную дату ў гаспадарцы закладзена 1408 тон сенажу і 1011 тон сіласу.