кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У разгары работа летняга прышкольнага аздараўленчага лагера “Крепыш” Багданаўскай ДСПШ

19.06.2019

У разгары работа летняга прышкольнага аздараўленчага лагера “Крепыш” Багданаўскай ДСПШ

У разгары работа летняга прышкольнага аздараўленчага лагераКрепышБагданаўскай ДСПШ, у якім з карысцю праводзяць летнія канікулы 10 дзяцей 6-10-летняга ўзросту.

 Акрамя спартыўна-пазнавальных, развіваючых і іншых мерапрыемстваў, якімі насычана праграма дзённага знаходжання выхаванцаў, у летніку, у пачатку кожнага дня лагернай змены, праводзяцца інфармацыйныя “Хвілінкі бяспекі”.
 Дзеці сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія арганізуюць не толькі выхавацелі лагера, але і работнікі клуба і бібліятэкі аграгарадка Багданава. Прайшлі сустрэчы з супрацоўнікамі Сенненскага РАУС, артыстамі народнага лялечнага тэатра кнігі “Пятрушка” раённай дзіцячай бібліятэкі.
 На другую палову змены запланаваны экскурсія ў Віцебскую доследную меліярацыйную станцыю, удзел у мерапрыемствах па здароваму ладу жыцця, якія будуць праводзіць спецыялісты РЦГЭ, падарожжа па аграгарадку Багданава.
 — Для большасці бацькоў мікрараёна нашай установы адукацыі найбольш зручны і танны спосаб арганізацыі прыгляду за дзецьмі ў час летніх канікул – гэта прышкольны лагер дзённага знаходжання, дзе дзіця знаходзіцца ў полі зроку педагогаў, своечасова накормлена, занята цікавымі справамі. А па вечарах і выхадных днях у яго ёсць магчымасць быць у кругу сям’і. Бацькі спакойна адпраўляюць дзяцей у лагер, ведаючы, что вопытныя выхавацелі добра арганізуюць вольны час дзятвы, — гаворыць начальнік лагера Аляксандр Кацар.
Таццяна Буракова.
Фота прадастаўлена Багданаўскай ДСПШ.