Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
20.04.2022
У рамках рэспубліканскага суботніка і рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2022» у скверы па вуліцы Чырвонага Кастрычніка высаджвалі дрэвы<br />
Маладымі пасадкамі таксама абнаўлялі закладзены некалькі гадоў таму па ініцыятыве РК ГА «БРСМ» Парк сямейных дрэў. Актывісты раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын», а таксама РК ГА «БРСМ», прадстаўнікі працоўных калектываў раёна - Сенненскага ўчастка электрасувязі Аршанскага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» і Сенненскай ЦРБ, супрацоўнікі райвыканкама, ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, спецыялісты РЦКіНТ высадзілі 50 саджанцаў.