Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
01.11.2021
У райвыканкаме прайшло пасяджэнне рабочай групы па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын<br />
У сувязі з пагаршэннем аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі Сененскага раёна 29 кастрычніка адбылося пасяджэнне рабочай групы па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Красакова Аляксандра Уладзіміравіча. На пасяджэнні прысутнічалі таксама ўсе суб'екты прафілактыкі раёна.
Дакладчыкам па тэматыцы выступаў начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валжанкоў Віталь Анатольевіч, які давёў да прысутных статыстыку па пажарах і гібелі людзей ад іх, адбыўшыхся з пачатку бягучага гады на тэрыторыі раёна. Прадстаўнік МНС адзначыў, што асноўнымі ўмовамі іх узнікнення з'яўляюцца злоўжыванне спіртнымі напоямі і грэбаванне мерамі бяспекі. Далей былі дэталёва разабраны факты гібелі людзей і прычыны да іх прывёўшыя. У ходзе даклада былі заслуханы прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі, якія дапусцілі недагляды ў працы.
Падчас абмеркавання праблематыкі быў выпрацаваны алгарытм актуалізацыі працы назіральных камісій, заслуханы прапановы па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці з катэгараванымі групамі насельніцтва, распрацаваны варыянты ўзмацнення ўвагі да груп грамадзян патэнцыйна схільным рызыкам узнікнення надзвычайных сітуацый.