Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
29.09.2020
У мінулую суботу ў Віцебску прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020»<br />
У мінулую суботу ў Віцебску прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020». Традыцыйна сярод тых, хто ўвайшоў у спіс узнагароджаных, і тых, хто ствараў непаўторную атмасферу свята, былі нашы землякі.
Абласны цэнтр сустракаў гасцей маляўнічым і абноўленым: больш ста аб'ектаў тут атрымалі новае нараджэнне, з'явіліся і новыя - «Дажынкі-2020» сталі яркай главой ў гісторыі Віцебска і Віцебскага раёна. Не менш значным апынуўся гэты год і для хлебаробаў вобласці, ён склаўся лепш папярэдняга.
Агульная вага каравая, выгадаванага сельскагаспадарчымі арганізацыямі Віцебшчыны, склала 1 млн. 77 тыс. т збожжа пры сярэдняй ўраджайнасці 31,1 ц/га. Віцебская вобласць першая сярод іншых рэгіёнаў выканала дзяржзаказ па пастаўцы харчовага збожжа. Тысячны намалот перасягнуў 401, мяжу ў дзве тысячы пераадолелі 44 экіпажы камбайнераў.
Прыемна, што ў лік лепшых з лепшых увайшлі і прадстаўнікі Сенненскага раёна. Так, другое месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю ў намінацыі «Сярод старшых камбайнераў і камбайнераў сельскагаспадарчых арганізацый» заваяваў экіпаж філіяла «Віцебская доследная меліярацыйная станцыя Інстытута меліярацыі» рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут меліярацыі» у складзе Аляксея Гарбачова і Уладзімір Васіленка. Трэцім у намінацыі «Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія ўвайшлі ў інтэграцыйныя структуры, на ўборцы рапсу» стала адкрытае акцыянернае таварыства «Беленева».
Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў была ўручана дырэктару філіяла ВОМС Валерыю Кучко, Падзяка старшыні аблвыканкама - галоўнаму інжынеру УП «Дружбінец» Дзянісу Жыдкiну. А трактарыст-машыніст філіяла ВОМС Барыс Гарнак атрымаў Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Крыху пазней на галоўнай сцэне фестывалю-кірмашу было абвешчана аб тым, што два новых трактара Беларус 82.1 вытворчасці ААТ «Мiнскі трактарны завод» у якасці падарунка адправяцца ў сельскагаспадарчыя арганізацыі, узначаленыя кіраўнікамi, якія ўнеслі асабісты ўклад у правядзенне ўсіх тэхналагічных цыклаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі: у сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава» і адкрытае акцыянернае таварыства «Беленева».
Што ж да самога свята, то праходзіла яно з размахам, стартавала ускладаннем вянкоў і кветак да манумента воінам-вызваліцелям і прадоўжыўся на шматлікіх тэматычных, канцэртных пляцоўках і выставах. Ключавым мерапрыемствам «Дажынак-2020» стала ўрачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі і цырымонія ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтва, якому папярэднічала святочнае шэсце дэлегацый раёнаў Віцебшчыны.
Пасля таго, як вялікая калона прайшла ад плошчы Перамогі да Летняга амфітэатра, на яго сцэне адбылося галоўнае дзейства свята. І тут не абышлося без значных падзей. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка зачытаў прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ад Кіраўніка дзяржавы старшыні аблвыканкама Мікалаю Шарстнёву была ўручана падзяка за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.
Віншуючы ўсіх, хто мае дачыненне да нялёгкай, але ганаровай працы на хлебнай ніве, Мікалай Шарстнёў адзначыў станоўчыя змены, што адбываюцца ў сельскагаспадарчай галіне вобласці: паслядоўна паляпшаецца культура земляробства, больш увагі надаецца уходным работам за пасевамі, павышаецца адказнасць кіраўнікоў і спецыялістаў у адносінах да тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
Сярод планаў на будучыню ён адзначыў неабходнасць асучасніць галіну, павысіць яе імідж, укараніць прынцыпова новыя падыходы гаспадарання, шырэй распаўсюджваць вопыт паспяховых арганізацый. Сёння варта рабіць упор на павелічэнне прадукцыйнасці працы ў раслінаводстве праз прымяненне сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікі.
Нямала ўзнагарод і падарункаў традыцыйна было ўручана ў гэты дзень. Ва ўрачыстай абстаноўцы эстафета правядзення «Дажынак» была перададзена Шуміліна.
А мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках фестывалю-кірмашу працягваліся на працягу ўсіх выхадных. І ўзнагароды, і гэта свята хлебаробы заслужылі: сваёй нялёгкай працай, адданасцю справе і любоўю да зямлі, на якой працуюць.
«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.
Фота аўтара.