Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
12.02.2021
У Мінску праходзіць VI Усебеларускі народны сход<br />
На абмеркаванне яго ўдзельнікаў вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць тых, хто прымае удзел у працы форуму, складае больш за дзве тысячы чалавек. У іх лік увайшлі і прадстаўнікі Сенненскага раёна.
Яшчэ да таго, як наша дэлегацыя адправілася ў сталіцу, Сенненшчына ўключылася ў агульнарэспубліканскі флэш-моб, жыхары раёна адрасавалі ўдзельнікам Усебеларускага народнага сходу віншаванні і словы падтрымкі, пажаданні плённай працы. Надзеі і чаканні ад гэтай важнай падзеі яны выказалі і падчас вялікай працы па падрыхтоўцы да форуму - падчас дыялогавых пляцовак, сустрэч з дэлегатамі, прапановы грамадзян прымаліся і на сайце VI Усебеларускага народнага сходу.