Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы Дзмітрый Піневіч 5 сакавіка сустрэўся са старшынёй дзяржаўнага камітэта па горадабудаўніцтве і архітэктуры Азербайджанскай Рэспублікі Анарам Гуліевым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Беларусі ў Азербайджане.