Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
21.12.2023
У г.п. Багушэўск (Кароліна) адкрылі новую краму «Залаты колас» УП «Талачынскі Элеватар-Агра»<br />
У г.п. Багушэўск (Кароліна) адкрылі новую краму «Залаты Колас» УП «Талачынскі Элеватар-Агра».
У адкрыцці крамы прынялі ўдзел намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама Алена Чаховіч і дырэктар прадпрыемства Мікалай Вацкель. Важна, што багушэўцы атрымалі ў новай краме ўвесь стандартны асартымент гарадскога супермаркета: напоі і бакалея, свежая гародніна і садавіна, мясныя і малочныя вырабы, тавары гаспадарча-бытавога прызначэння. Акрамя таго, як адзначыў падчас адкрыцця дырэктар гандлёвага прадпрыемства, у магазіне можна будзе заказаць любы тавар з прамысловай групы, будаўнічыя матэрыялы і бытавую тэхніку.
Першыя пакупнікі з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі. Крама вельмі спадабалася, усё акуратна, прыгожа, асартымент добры. І цэны вельмі даступныя! Для нас гэта, можна сказаць, свята! Вялікі дзякуй усім, дзякуючы каму гэта стала магчыма!


