кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У будынку Багушэўскага сельскага выканаўчага камітэта прайшоў асабісты прыём грамадзян і "прамая тэлефонная лінія", якую правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў<br />

13.08.2024

У будынку Багушэўскага сельскага выканаўчага камітэта прайшоў асабісты прыём грамадзян і "прамая тэлефонная лінія", якую правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў<br />

На прыём звярнуліся 4 чалавекі, паступіла 7 званкоў ад грамадзян. Пытанні датычыліся стану дарог, недастатковага асартыменту ў гандлёвых аб'ектах спажыўкааперацыі, аснашчэння медыцынскім абсталяваннем Багушэўскай АУАП і іншыя.

У рамках паездкі ў Сенненскі раён Уладзімір Бабічаў, памочнік дэпутата Сяргей Мяцеліца, а таксама старшыня Багушэўскага сельвыканкама Вячаслаў Багданаў наведалі Багушэўскі ГДК, дзе для гасцей быў паказаны фрагмент пастаноўкі "Без Ягора будзе гора". Яны па-сапраўднаму ацанілі творчасць культработнікаў. Затым дэпутат накіраваўся на чыгуначную станцыю Багушэўскую, дзе прывітаў калектыў станцыі і ўручыў ім Падзяку з нагоды  прайшоўшага прафесійнага свята.

У Багушэўскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце "Прамяністы" дэпутат правёў сустрэчу з калектывам установы. Галоўная тэма - 30-годдзе інстытута прэзідэнцтва. Закранулі таксама павесткi УНС, засяродзілі ўвагу на нацыянальнай бяспецы і Ваеннай дактрыне.

https://t.me/golas_senno