Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
06.03.2020
У Беларусі пройдзе акцыя ДАІ «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!»<br />
З 6 па 15 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы і папярэджанні ДТЗ з удзелам непаўналетніх пад дэвізам «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!»
Інспектары АДАІ Сенненскага РАУС у працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна правядуць гутаркі, лекцыі і заняткі на тэму бяспечных паводзін на дарозе непаўналетніх. Нагадаюць аўтааматарам, прафесійным кіроўцам і перавозчыкам аб правілах перавозкі дзіцей і арганізаванай групы дзяцей. Правядуць тлумачальную працу ва ўстановах адукацыі. Вучням будуць казаць аб правілах бяспечных паводзін на дарозе, у дварах, у транспарце. Нададуць асаблівую ўвагу правілам пераходу праезнай часткі як па рэгуляваным, так і па пешаходным пераходзе.