кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
У Багушэўску вядзецца замена водаправода

29.10.2019

У Багушэўску вядзецца замена водаправода

Па 10-12 гадзін працуюць у гэтыя дні рабочыя і тэхніка Віцебскага філіяла №1 УП “Віцебскаблводаканал” у Багушэўску, дзе вядзецца замена водаправода па вуліцы Гарбунова.

 Пройдзены першыя 650 метраў, на працягу якіх укладзены не толькі трубы. Адначасова ўстанаўліваюцца гідранты, з дапамогай якіх пажарныя мышыны змогуць папаўняць запасы вады ў выпадку неабходнасці, робіцца падключэнне да водаправода карыстальнікаў.
 — Але толькі ў калодзежах. Усе работы выконваюцца ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Урэзка непасрэдна ў трубу недапушчальная,- катэгарычна выказаўся Сяргей Іваноў, прараб філіяла, пад кіраўніцтвам якога вядуцца работы.
 З улікам выкарыстання сучасных матэрыялаў мантажнікі гарантуюць бесперабойную падачу вады ў бліжэйшыя 20-30 гадоў. Правядзенне работ прыносіць некаторыя нязручнасці жыхарам гарадскога пасёлка. У прыватнасці, іншы раз робіцца адключэнне вады. Спецыялісты водаканала просяць з разуменнем адносіцца да падобных фактаў.
 Перш чым закапаць траншэю, у водаправод падаецца вада, нагнятаецца ціск, каб праверыць якасць работ. Да канца сёлетняга года плануецца правесці замену водаправода на адлегласці 1536 метраў. Калі дазволіць надвор’е, сёлета будзе адноўлена асфальтавае пакрыццё.
 У Багушэўску вядуцца і іншыя работы. Добраўпарадкоўваюцца парк і сквер, шэраг вуліц, пракладваюцца тратуары. Аб’ём работ вялікі. Таму частка аб’ектаў будзе ўводзіцца некалькімі чэргамі, у тым ліку ў наступным годзе. Галоўнае, каб яны былі ўзведзены, пабудаваны з любоўю і служылі людзям не адно дзесяцігоддзе.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота аўтара. Мантаж гідранта вядзе Аляксей Зябкін, мантажнік знешніх трубаправодаў