Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
11.01.2024
У Багушэўску адкрылі скульптуру «Рэха кахання»<br />
На чыгуначнай станцыі Багушэўская Сенненскага раёна сёння адкрыта скульптура «Рэха кахання», прымеркаваная 200-годдзю з дня нараджэння Дзмітрыя Васільевіча Багушэўскага, на землях якога і ўзнік гарпасёлак Багушэўск.
Пры будаўніцтве ў 1899 – 1902 гадах чыгункі Віцебск – Жлобін тут было вырашана пабудаваць адну са станцый, бо яна знаходзілася б на роўнааддаленай адлегласці (40 км) ад Віцебска, Оршы і Сянно. Участак зямлі бязвыплатна перадаў палкоўнік Багушэўскі з умовай, што станцыя будзе называцца ў гонар яго жонкі - Багушэўская. Ва ўрачыстай цырымоніі браў удзел старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Сенненскага райвыканкама Алег Макарэвіч, старшыня Сенненскага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, начальнік Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Хомчанка.





