кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
ТЦСАН Сенненскага раёна актывізуе працу валанцёрскага руху «Мы разам!»<br />

20.10.2021

ТЦСАН Сенненскага раёна актывізуе працу валанцёрскага руху «Мы разам!»<br />

Ва ўмовах існуючай эпідэміялагічнай сітуацыі Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сенненскага раёна актывізуе працу валанцёрскага руху «Мы разам!».

Добраахвотніцкая праца актывістаў будзе накіравана на аказанне дапамогі ў набыцці прадуктаў харчавання, медыкаментаў, прадметаў асабістай гігіены адзінокім пажылым людзям, інвалідам, якія па якіх-небудзь прычынах не могуць выйсці з хаты. Для аператыўнай работы вызначаны нумары, па якіх і прымаюцца заяўкі. Валанцёр-дыспетчар размяркоўвае іх сярод добраахвотнікаў. Усе валанцёры аснашчаны сродкамі індывідуальнай абароны, прышчэплены. Яны атрымалі інструкцыі і памяткі па куплі і дастаўцы тавараў першай неабходнасці бескантактавым метадам.

Звярнуцца па дапамогу можна па тэлефонах: 5-19-75, 5-19-44, 5-26-33.