Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
26.05.2025
Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года, прайшлі на Сенненшчыне
Пасля лінейкі адбыўся раённы фестываль "Вясна надзей" на цэнтральнай плошчы горада для выпускнікоў 11 класаў школ Сенненшчыны.
Віталі віноўнікаў урачыстасці прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Макарэвічам. Алег Аркадзьевіч, звяртаючыся да выпускнікоў, пажадаў ім усяго самага найлепшага на новым жыццёвым этапе. Таксама да выпускнікоў звярнуліся настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, протаіерэй Мікалай Валачковіч, педагогі, бацькі і самыя маленькія ўдзельнікі мерапрыемства - першакласнікі. З рук Алега Макарэвіча выпускнікі, якія дамагліся значных поспехаў у вучобе, пераможцы конкурсаў розных узроўняў, актывісты атрымалі падзячныя лісты. Самым яркім момантам мерапрыемства стаў маляўнічы вальс. Прадоўжыўся фестываль у сценах Сенненскага дзіцячага дома.
Падрабязней на сайце ГС