Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
17.04.2024
Тэматычны семiнар "Бібліятэка – тэрыторыя фарміравання культуры і якасці здаровага ладу жыцця"<br />
На базе Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі для бібліятэчных супрацоўнікаў быў арганізаваны тэматычны семінар “Бібліятэка – тэрыторыя фарміравання культуры і якасці здаровага ладу жыцця».
Дырэктар ДУК "Сенненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" А.І. Мяцеліца адзначыла важнасць і актуальнасць гэтага напрамку ў рабоце бібліятэк.
Н.В. Рыбчанка, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Сенненскага райвыканкама азнаёміла са зменамі і дапаўненнямі дакумента "Нацыянальны механізм аказання дапамогі непаўналетнім, пацярпелым ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі".
Старэйшы ўпаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Сенненскага РАУС А.У. Балтовіч расказаў аб мерапрыемствах па прафілактыцы наркаманіі сярод насельніцтва.
У цікавай і змястоўнай форме прайшло выступленне "Псіхалагічныя асновы здаровага ладу жыцця" Ю.Н. Махровай, псіхолага ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр г. Сянно", якая таксама правяла для ўдзельнікаў семінара трэнінг.
Бібліятэкарам былі дадзены метадычныя рэкамендацыі і кансультацыі, для павышэння прафесіяналізму выдадзены інфармацыйна-метадычныя зборнікі, падрыхтаваны відэаролікі па здароваму ладу жыцця. Выклікала цікавасць у прысутных бібліялакацыя "Бібліятэка – тэрыторыя здароўя", дэгустацыя "Здаровае харчаванне – смачна і карысна".




