Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
30.11.2020
Тэлефонная размова на тэму бяспекі<br />
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» і інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не чакай вавёрачку - тушы недакурак!» работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць гутаркі па тэлефоне з грамадзянамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама з тымі, хто раней ужо трапляў у зводкі службы 101.
У тэлефоннай размове ратавальнікі прыводзяць прыклады пажараў, якія адбыліся ў Сенненскім раёне па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, у тым ліку пры курэнні. Распавядаюць пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, рэкамендуюць усталяваць у жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, нагадваюць алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, агучваюць тэлефонныя нумары службы выратавання 101 і 112.
Работнікі МНС заклікаюць грамадзян не дапускаць курэння ў ложку і на балконе, у прыватнасці ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама грамадзянам нагадваюць, што нельга кідаць непатушаныя недакуркі з балконаў, вокнаў, так як гэта можа стварыць пажаранебяспечную сітуацыю.