кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Старшыня Сенненскага райвыканкама сустрэўся з педагогамі і навучэнцамі Машканскай школы<br />

02.02.2021

Старшыня Сенненскага райвыканкама сустрэўся з педагогамі і навучэнцамі Машканскай школы<br />

Маючы адбыцца форум - важны крок у стваральным руху наперад. Гэтыя словы сталі лейтматывам дыялогавай пляцоўкі, што прайшла ў Машканскай школе. На сустрэчу з педагогамі і навучэнцамі прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Мароз, намеснік старшыні Зоя Фаміна, кіраўнікі некаторых аддзелаў райвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Машканскага сельвыканкама Мікалай Ціханоўскі і дырэктар СУП «Саўгас ім. Машэрава» Сяргей Лiцяга.

Размова ішла на розныя тэмы: як будзе жыць і развівацца сяло, аб падтрымцы сем'яў і павышэнні ўзроўню нараджальнасці, будаўніцтве жылля і многім іншым. Уключылася ў дыялог і моладзь. Адзінаццацікласніцу Валерыю Гаручку, якая плануе звязаць сваё жыццё з медыцынай, цікавіла пытанне аб далейшым рамонце і рэканструкцыі раённай бальніцы, а таксама стварэнні ўмоў для маладых спецыялістаў - прадастаўленне ім жылля, арганізацыя вольнага часу і г.д. Вучанiцы дзевятага класа Ксеніі Шалаевай, члену Маладзёжнай палаты 3-га склікання пры Сенненскім раённым Савеце дэпутатаў, хацелася б, каб на афіцыйным узроўні маладымі лічыліся людзі ва ўзросце да 35 гадоў.

Асобна былі адзначаны тыя станоўчыя перамены, што маюць месца ў раёне, былі названы значныя інвестыцыйныя праекты, пачатак рэалізацыі якіх будзе пакладзены ў цяперашнім годзе. У сваю чаргу педагогі падзяліліся сваім меркаваннем па пытаннях патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, прафарыентацыйнай працы і падрыхтоўцы кадраў для сельгаспрадпрыемстваў.

Прапанова Ігара Мароза пабудаваць сустрэчу ў форме дыялогу прагучала не выпадкова: яму, як аднаму з дэлегатаў ад Сенненскага раёна на VI Усебеларускі народны сход, трэба будзе прыняць удзел у абмеркаванні найбольш важных пытанняў жыцця грамадства і дзяржавы.