Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
29.01.2021
«Снежны снайпер» сабраў у Сянно юных біятланістаў<br />
У парку 40-годдзя Перамогі ў Сянно прайшоў раённы этап штогадовага рэспубліканскага спаборніцтвы па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер».
Гэта адзін з самых маштабных і паспяховых праектаў, арганізаваных Прэзыдэнскім спартыўным клубам. Для дзяцей - гэта вопыт, трэнінг на канцэнтрацыю, працу з эмоцыямі, уменне паказаць свае лепшыя бакі. І, вядома, магчымасць атрымаць заслужаную ўзнагароду. Для трэнера - гэта вынік яго працы.
Спаборніцтвы праводзіліся ў чатырох узроставых катэгорыях - малодшай (дзяўчынкі і хлопчыкі), сярэдняй і старэйшай - у два этапы: стральба і лыжныя гонкі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык сектара спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Іван Юковiч і трэнер-выкладчык СДЮШАР, уладальнік спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» Валер Лектараў.
Важна: Валерый Лектараў займаецца падрыхтоўкай юных спартсменаў Сенненшчыны 38 гадоў. З яго лёгкай рукі ў гісторыю біятлона ўпісаны імёны трохразовага чэмпіёна свету Пятра Івашкi, алімпійскай чэмпіёнкі Ірыны Крыўко і многіх іншых біятланістаў, якія сёння працягваюць спартыўную кар'еру і з'яўляюцца членамі нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь.
У раёне сталі надаваць больш увагі «Снежнаму снайперу», таму ўзровень падрыхтоўкі рабят падрос.
Лепшымі па выніках раённага этапу спаборніцтваў сталі прадстаўнікі двух гарадскіх школ, Машканскай ДССШ, Ходцаўскай ДССШ, Студзянкоўскай ДССШ, Какоўчынскай ДССШ, Беліцкай ДССШ і Яноўскай ДСБШ. Яны і прадставяць Сенненшчыну на абласным этапе спаборніцтваў.