Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
12.03.2021
Сянно запрашае на праводзіны зімы<br />
Традыцыйныя праводзіны зімы і сустрэча вясны пройдуць у Сянно 13 сакавіка - на аўтастаянцы парку Трох Герояў. Святкаванне масленіцы пачнецца ў 10.00.
Жыхароў Сянно чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне, канцэрт мастацкай самадзейнасці, гульнявыя пляцоўкі, і, вядома ж, бліны. Прыходзце адпачыць усёй сям'ёй.
Масленіца - вясёлае і сытнае славянскае свята, якое дасталося нам у спадчыну ад паганскай культуры і якое захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Масленіца прыпадае на тыдзень, папярэднiчаючы Вялікаму пасту. Таму няма нічога ганебнага ў тым, каб у гэты час паласавацца, пакаштаваць самых разнастайных страў і не адмаўляць сабе ні ў чым.