кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сянно. Дзень бяспекі стартаваў<br />

10.03.2020

Сянно. Дзень бяспекі стартаваў<br />

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» работнікі Сенненскага раённага падраздзялення МНС сумесна з актывістамі БМГАВП правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў краме «Універмаг» горада Сянно.

У рамках мерапрыемстваў ратавальнікі расказалі, што трэба рабіць пры сігнале «Увага ўсім». Таксама была арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак «Пяць крокаў выратавання», дзе бацькі і дзеці даведаліся, як паводзіць сябе падчас пажару ў гандлёвым цэнтры, вывучылі значэнне знакаў эвакуацыі, змаглі выклікаць ратавальнікаў, знайсці «небяспекі ў кватэры», азнаёміліся з мабільным дадаткам «МНС Беларусі. Дапамога побач», а таксама бацькі і дзеці прайшлі тэставанне ў рамках інфа-кампаніі МНС «Правядзі час з карысцю».

За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі наглядна-выяўленчую прадукцыю ад ратавальнікаў і падзякі.