кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сянно адсвяткаваў 580-годдзе<br />

13.06.2022

Сянно адсвяткаваў 580-годдзе<br />

Першае згадванне аб узнікненні горада Сянно ў дакументах Вялікага Княства Літоўскага, часоў праўлення князя Казіміра, лічыцца 1442 год.

Сенненшчына дала краіне нямала вядомых дзеячаў культуры, сярод іх паэты Алесь Жаўрук і Анатоль Велюгін, народная артыстка Беларусі Зінаіда Канапелька, скульптар Заір Азгур. Тут у пачатку ХХ ст. у маёнтку Беліца пачынаў паэтычны шлях вялікі пясняр беларускага народа Янка Купала.

Свой уклад у гісторыю дзяржавы ўнесла ўраджэнка з Сенненскага раёна Матрона Маркевіч, стварыўшы вышыўку, якая легла ў аснову арнамента на дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь.

11 чэрвеня 2022 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё святкавання 580-годдзя горада Сянно. Упершыню на свяце былі ўручаны дыпломы ганаровым грамадзянам Сенненскага раёна.

Ім стаў старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Алег Мацкевіч, які нарадзіўся ў Сянно, раней працаваў першым намеснікам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Ганаровым грамадзянінам таксама прызнаны Валерый Лектараў - выдатны настаўнік, які мае вышэйшую катэгорыю, розныя ганаровыя званні і ўзнагароды, у прыватнасці, у канцы 2020-га стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі «Беларускі спартыўны Алімп». За 40 гадоў выкладчыцкай дзейнасці выхаваў дзясяткі біятланістаў, якія сталі майстрамі спорту, у тым ліку міжнароднага класа. Напрыклад, у канцы 1990-х яго вучань Пётр Івашка стаў трохразовым чэмпіёнам свету, зараз у зборнай выступае Ірына Лешчанка (Крыўко) - алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце. У 2020-м Юлія Кавалеўская выйграла бронзу трэціх юнацкіх Алімпійскіх гульняў і сёння ўжо змагаецца за месца ў дарослай камандзе. Сенненцаў таксама ўзнагародзілі граматамі і падзякамі абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта.

Сімвалічным стала правядзенне стылізаванага абраду «Касьба ідзе». Абрад паклаў пачатак раённым конкурсам фігур з сена «Палявыя фантазіі» і «Сенненская касавіца».


У конкурсе прыняло удзел - 6 чалавек. Пераможцам «Сенненскай касавіцы» стаў ветэран працы Міхаiл Шынкевіч.

Лепшай арганізацыяй, якая стварыла фігуры з сена, стаў Сенненскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

У рамках святкавання Дня горада раённыя арганізацыі РГА «Белая Русь» і ГА «Беларускі Саюз Жанчын» арганізавалі фотаконкурс, у якім атрымана больш за 100 работ. Іх можна было ўбачыць на вулічнай фотавыставе. Лепшыя працы будуць узнагароджаны ў Дзень Незалежнасці Беларусь.

У гэты святочны дзень з'явілася яшчэ адна сям'я, якую павіншавалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Мароз.

У 14.00 на гарадской стадыёне можна было прыняць удзел у спартыўным фестывалі тымбілдынгу «Вялікія гонкі па-сенненскі». Пераможцамі аказаліся госці з Шуміліна.

У гэты час у цэнтры горады працавалі тэматычныя пляцоўкі, а ўвечары жыхароў і гасцей раёна парадавала выступленне байк-шоу і святочны канцэрт кавер-гурта «Дзяржнагляд». У завяршэннi вечара святочны салют і рэтра-дыскатэка.