кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сям'я з Студзёнкi займаецца вытворчасцю гарбаты<br />

27.10.2020

Сям'я з Студзёнкi займаецца вытворчасцю гарбаты<br />

Травяныя чаі і бальзамы сталі асновай для сямейнага бізнэсу сям'і Белавусавых з вёскі Студзёнка. Унікальную прадукцыю ў крафтавай упакоўцы можна знайсці на разнастайных выставах і кірмашах, у гандлёвых цэнтрах сталіцы.

Пакуль мы размаўляем з гаспадыняй дома Вольгай Белавусавай, у кубках астывае духмяны чай. Ёсць такая традыцыя ў сям'і: частаваць гасцей сваёй гарбаткай з уласным жа мёдам. Па пакоі расплываецца пах траў, лета і сонца, а Вольга расказвае свае гісторыю.

- З дзяцінства памятаю мамін чай, які яна заварвала з сабраных уручную траў. Нарыхтоўвалі іх мы ўсе разам, сушылі, а пасля атрымлівалі асалоду ад ні з чым не параўнальным густам. Цяпер у мяне свае дзеці, падрастаюць унукі, а той чай з дзяцінства забыцца так і не змагла. Спачатку траўкі для запаркі запасацца толькі для сябе. Пазней ўнук Мікіта падказаў ідэю рабіць гэта на продаж.

Гэтую думку ўхвалілі ўсёй сям'ёй, але больш за ўсіх загарэўся новай справай Мікіта. Цяжкая мужчынская праца цяпер менавіта на ім. Праўда, хлопец і не скардзіцца: падабаецца яму гэтая справа і ўсё тут.

- Пакупныя чай - гісторыя не пра мяне, - прызнаецца гаспадыня. - Я заўсёды любіла нешта сваё, натуральнае і ўнікальнае. Мабыць, гэта яшчэ адзін фактар, які даў штуршок справе.

Вольга Белавусава можа бясконца казаць пра тое, да чаго ляжыць яе душа. Падрабязна распавядае, як адбываецца працэс збору, сушкі травы. Кампаненты для гарбаты Белавусавы збіраюць пераважна ўручную, пры сонечным надвор'і, пасля таго, як высахне раса і абавязкова ў добрым настроі. Яны ведаюць: толькі так чай атрымаецца найбольш смачным і карысным. Важна і не «перасушыць» будучы прадукт, своечасова перапыніць працякаючыя пры ферментацыі біяхімічныя працэсы і замацаваць дасягнутыя жаданыя ўласцівасці гарбаты. Пры гэтым прадукцыя практычна не падвяргаецца цеплавой апрацоўцы.

Вось ужо чатыры гады сям'я займаецца вытворчасцю гарбаты, пры гэтым тут пастаянна вывучаюць спецыяльную літаратуру, знаходзяць новыя падыходы. Балазе, пад рукой заўсёды ёсць інтэрнэт, які адкрывае вялікія магчымасці, было б жаданне.

Кліенты заўсёды ёсць, прызнаецца Вольга Андрэеўна. Гэта і зразумела: немагчыма выстаяць перад смачным, а галоўнае, карысным напоем. Асабліва ў мокры восеньскі або халодны зімовы вечар, калі няма нічога лепш, чым прыйсці дадому пасля напружанага дня і заварыць сабе ў кубку трошкі летняга шчасця.

Акрамя гарбаты ў наборы, што рэалізуюць Белавусавы, вы знойдзеце і прыгатаваныя імі бальзамы. Яны таксама ствараюцца на аснове траў.

- Бальзамы у нас унікальныя, - працягвае аповяд Вольга Андрэеўна. - Яны вырабляюцца такім чынам, што варыць травы не трэба. Пры гэтым карысных уласцівасцяў у такога напою - хоць адбаўляй. Цяпер у нас прадстаўлена два вiды бальзама: «Лета-восень» і «Вясна-лета». Пакупнікам прапануем адну разнавіднасць чаю «Іван-чай» (капорскi), маюцца таксама дадаткі з розных траў, каб зрабіць чай на свой густ.
Вольга Белавусава адзначае, што ўся прадукцыя абследуецца ў кантрольна-аналітычнай лабараторыі. А рэалізуюць яе на розных кірмашах, масавых мерапрыемствах. Ёсць у гэтага бізнесу і свой рахунак на iнстаграм, дзе наборы пад знакам izsenna сталі па-сапраўднаму брэндавымі.

На пытанне аб пашырэнні гаспадыня гасціннага дома адказвае так:
- Калі атрымаецца знайсці пастаянны рынак збыту, то пасля можна і аб пашырэнні падумаць. Але ў першую чаргу для нас гэта - любімая справа, якая адымае шмат сіл, часу, энергіі, мы ўкладваем у яе душу. Яна - у кожным пакуначку з нашым гарбатай.

«Голас Сенненшчыны» , Ксенія КАРОТКАЯ.

Фота аўтара.