кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сямейнае прадпрыемства ЧТТУП «Панкратаў» адкрыла ўжо трэці магазін у Багушэўску<br />

13.09.2021

Сямейнае прадпрыемства ЧТТУП «Панкратаў» адкрыла ўжо трэці магазін у Багушэўску<br />

У Багушэўску Сенненскага раёна нядаўна адкрыўся новы харчовы магазін «Кропка густу», які вонкава і ўнутрана адказвае ўсім сучасным патрабаванням.

Гэта ўжо трэці магазін ЧТТУП «Панкратаў» у гарпасёлку. Па словах намесніка дырэктара прадпрыемства Алены Панкратавай, больш за год таму быўнабыты будынак, якi патрабаваў сур'ёзнай рэканструкцыі: мяняліся дах, падлогі, добраўпарадкоўвалася тэрыторыя. Асноўную частку работ, акрамя спецыялізаваных па ўсталёўцы даху і электрыкі, вёў кіраўнік сямейнага бізнесу Міхаіл Сяргеевіч з сынам Даніілам. Малодшы з Панкратавых адвучыўся на механіка, пасля службы ў арміі бацькі прапанавалі застацца ў Багушэўску. Цяпер Данііл абслугоўвае гандлёвае абсталяванне і выконвае шмат іншых абавязкаў.

Сямейнаму прадпрыемству ўжо другі дзясятак гадоў. Пачыналі ў 2010-м з харчовай крамы. Праз чатыры гады адкрылі яшчэ адну, дзе рэалізуюцца будаўнічыя матэрыялы, бытавая хімія і іншыя прамысловыя тавары. Цяпер на прадпрыемстве ў цэлым занята чатырнаццаць чалавек.

Прадаўцу Алесе Трафімавай неаднаразова прапаноўвалі працаўладкаванне ў «Панкратаў» адразу пасля адкрыцця першай крамы. Да апошняга яна трымалася за ранейшае месца і вось з перспектывай працы ў «Кропцы густу» нарэшце адважылася.

Новая крама знайшла свайго пакупніка. Тут прадстаўлены сотні найменняў тавараў. Плюс - ветлівыя прадаўцы, якія дапамогуць зрабіць правільны выбар. Напрыклад, у секцыі хлебабулачных вырабаў прадстаўлена прадукцыя Сянно, Віцебска, Оршы, Вілейкі Мінскай вобласці. Гасцям Багушэўска падабаецца непаўторны густ і водар Сенненскага батона.

У пачатку лета дырэктар прадпрыемства Міхаіл Панкратаў быў узнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў. Гэта было яшчэ да адкрыцця «Кропкі густу», якая таксама будзе спрыяць будучым узнагародам і павазе пакупнікоў.

«ВВ», СЯРГЕЙ Кавалеўскі

Фота Сяргея Ляшука