Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
27.07.2024
Сёння на Сенненшчыне праходзіць раённы суботнік<br />
Прадстаўнікі раённай улады, структурныя падраздзяленні райвыканкама на чале з кіраўніком раёна Алегам Макарэвічам, грамадскія аб'яднанні, моладзь, прадпрыемствы і арганізацыі - усё актыўна падтрымалі работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку.



У прыватнасці, Алег Аркадзьевіч са сваёй камандай заняты на ўхіленні размоіны, выраўноўванні і падрыхтоўцы тэрыторыі пад кладку асфальтабетону па вул. Кастрычніцкая,128.


На вул. К.Маркса вядуцца работы па ўстараненню размыву адхону дарогі паблізу моста. Ліквідуюць размыў дарожнага пакрыцця па вул. Камсамольская. Жалезабетонную агароджу рыхтуюць да афарбоўкі на вул. Мічурына. Афарбоўванне дзіцячага гульнявога абсталявання на вул. Кастрычніцкая, Перамогі, санітарная ачыстка і ўборка замацаваных тэрыторый - і гэта далёка не ўвесь пералік работ, на якіх сёння задзейнічаны сенненцы.

Алег Макарэвіч: — Ініцыявана правядзенне суботніка з улікам таго, што па-ранейшаму паступае шмат зваротаў грамадзян па пытанні ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі. Праводзіцца вялікая работа па лакалізацыі наступстваў непагадзі, якая закранула і тэрыторыю нашага раёна. Работы арганізаваны як у райцэнтры, так і ў сельскіх населеных пунктах..











