кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Сенненскія вакалісты сярод пераможцаў

20.09.2019

Сенненскія вакалісты сярод пераможцаў

Даша Галынчык, выхаванка дзіцячай школы мастацтваў, стала лаурэатам ІІ ступені ў малодшай узроставай групе ў  конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песніЗажигаем звёзды”, які на днях прайшоў у Чашніках.

 Мерапрыемства, якое праходзіць штогод, дазваляе выявіць і падтрымаць адораных дзяцей, павысіць выканальніцкае майстэрства і актывізаваць творчую дзейнасць моладзі. Сёлета ў ім прыняло ўдзел 29 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных рэгіёнаў вобласці. Больш за ўсё было заяўлена ўдзельнікаў у малодшай узроставай групе. 
 Разам з Дашай Галынчык на сцэну выходзілі і яе сяброўкі — Поля Цімашэнка і Ліза Бозыр, якія таксама выступалі ў малодшай групе,  Лера Берашэвіч – у сярэдняй. Як адзначыла Анастасія Бялко, настаўнік харавога аддзялення ДШМ, якая працуе з дзяўчатамі, юныя сенненкі пакарылі журы і гледачоў сваёй артыстычнасцю і уменнем трымацца на сцэне. 
 Дашы пашанцавала больш. Для дзяўчынкі гэта не першая перамога. У сакавіку гэтага года ў рэгіянальным адкрытым дзіцяча-юнацкім конкурсе эстраднага мастацтва «Паруса надежды», які праходзіў у Оршы, яна стала дыпламантам ІІІ ступені.

«Голас Сенненшчыны»  Ала ЯКАЎЛЕВА. 

Фота Аляксандра КАРБОЎСКАГА.