кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сенненскія бібліятэкары выдалі паэтычны зборнік, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне<br />

06.08.2021

Сенненскія бібліятэкары выдалі паэтычны зборнік, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне<br />

Сенненскія бібліятэкары выдалі паэтычны зборнік «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны», прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне.

 

Складальнікі - Таццяна Красноўская і Кацярына Догiль - уключылі ў яго амаль трыццаць вершаў дзесяці мясцовых паэтаў, якія ўваходзяць у творчае аб'яднанне «Сузор'е». Сярод аўтараў - Ларыса Гапеева, Святлана Ганчарова, Людміла Рацькова, чые лірычныя творы размешчаны на спецыялізаваным расiйскім партале «Стихи.ру». Зборнік распавядае аб апаленых вайной гадах. У асобным раздзеле вершы аб Героях Савецкага Саюза, якія нарадзіліся на Сенненшчыне. У іх ліку лётчык-знішчальнік Аляксандр Гаравец, штурман бамбавіка Іван Тамашэўскі, афіцэр-пяхотнік Аляксей Мацюш, камандзір танкавага ўзвода Аляксандр Пятаковiч.

Па словах дырэктара Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алены Мяцеліцы, зборнік зойме годнае месца ў чытальнай зале. Увосень плануецца зняць ролік, у якім школьнікі на фоне мемарыяльных месцаў будуць чытаць выдадзеныя вершы. Дарэчы, два гады таму відэапраект «Ода роднаму краю», створаны на аснове аналагічнага зборніка вершаў пра Сенненшчыну, выклікаў вялiкi рэзананс у YouTube. Тады кіраўнікі органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый чыталі вершы аб родных мясцінах.

«Віцебскія весткі», Сяргей Ляшук

Фота аўтара.