кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Сенненская акруговая камісія №30 зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы, члены якіх актыўна збіраюць подпісы ў падтрымку асоб, што мяркуюць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

23.09.2019

Сенненская акруговая камісія №30 зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы, члены якіх актыўна збіраюць подпісы ў падтрымку асоб, што мяркуюць вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, каб асоба стала кандыдатам у дэпутаты, члены яе ініцыятыўнай групы павінны сабраць не менш за тысячу подпісаў грамадзян, што жывуць на тэрыторыі выбарчай акругі. Найчасцей такая работа праводзіцца па месцы жыхарства выбаршчыкаў. А на днях у Сянне з’явіліся пікеты грамадскіх аб’яднанняў. Такую форму работы выкарыстоўваюць у прыватнасці члены адной з ініцыятыўных груп, якія ўваходзяць у ГА “Белая Русь”.

 Іх пікет і стол з падпіснымі лістамі ўсталявалі на цэнтральнай плошчы. Прысутнасць членаў ініцыятыўнай групы і актывістаў грамадскага аб’яднання не засталася не заўважанай гараджанамі. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е і абмежаванасць часу абедзенным перапынкам многія мінакі падыходзілі, цікавіліся, што адбываецца. Тыя, хто меў пашпарт, не адмаўляліся паставіць подпісы ў падтрымку магчымага кандыдата ў дэпутаты.

 У ліку тых, хто адгукнуўся на заклік ініцыятыўнай групы, аказалася Кацярына Іванова, супрацоўніца Белдзяржстраха.

 — Да мяне ў кватэру ўжо заходзілі члены іншай ініцыятыўнай групы. Сёння я таксама падпісалася ў падтрымку магчымага кандыдата ў дэпутаты. Канкурэнцыя – гэта добра і для эканомікі, і для палітыкі.

 Як расказаў адзін з членаў ініцыятыўнай групы, за гадзіну работы ў падпісных лістах з’явілася 20 прозвішчаў.

 Аляксандр ІЎЕЎ, «Голас Сенненшчыны»