Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
26.05.2025
Сенненшчына сустрэла гасцей народнага злёту "Маёўка фэст"
Калона аўтапрабегу "Аўтамай" стартавала з Віцебска! Па прыбыцці ў горад Сянно ўдзельнікі схілілі галовы ў журботным маўчанні ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, усклаўшы да падножжа пунсовыя гваздзікі – сімвал вечнай памяці і падзякі.
Працягнулася "маёўка" ў гасцінных сценах раённага Дома культуры, дзе прайшла адкрытая кафедра "Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне – наш шчыт". Экспертамі адкрытай кафедры выступілі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Клішэвіч, Ірына Астапенка. Мадэратар сустрэчы - Уладзімір Бабічаў.
Пазнаёміцца з гісторыяй Сенненшчыны, яе культурнай спадчынай удзельнікаў аўтапрабегу "Аўтамай" запрасілі ў Сенненскі Дом рамёстваў, а экспазіцыя "Люстэрка памяці" раённага краязнаўчага музея, якую таксама наведалі госці, распавяла пра жахі нямецкай акупацыі на тэрыторыі Сенненшчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Працягнуліся мерапрыемствы ў лесапарку 40-годдзя Перамогі. Ля ўваходу парка на чале з Алегам Макарэвічам, старшынёй райвыканкама і Мікалаем Зарубіцкім, старшынёй РГА "Патрыёты Беларусі" ўсталявалі інфармацыйную таблічку QR-кодам, якая дазваляе атрымаць гістарычную інфармацыю пры пераходзе па кодзе. Скончыліся мерапрыемствы святочным канцэртам, дзе старшыня абласной арганізацыі РГА "Патрыёты Беларусі", дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Бабічаў уручыў старшыні райвыканкама Алегу Макарэвічу падзяку за актыўную грамадзянскую пазіцыю, падзякаваў за садзейнічанне ў правядзенні на Сенненскай зямлі народнага злёту "Маёўка фэст".
Фота: А. Карбоўскі