кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Ратавальнікі Сенненшчыны ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі<br />

10.08.2021

Ратавальнікі Сенненшчыны ўдзельнічаюць ва ўборачнай кампаніі<br />

У гарачую пару уборачнай кампаніі работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пастаянна суправаджаюць уборачную тэхніку, забяспечваючы пажарную бяспеку на палях па ўсім раёне.

Размяшчаюцца так, каб камбайны былі бачны, як на далоні, бо папярэджанне пажараў на збожжаўборачных камбайнах - адна з найважнейшых задач у перыяд уборкі збожжавых культур.

- Дзякуючы суправаджэнню МНС выпадкі ўзгарання тэхнікі на палях зведзены да мінімуму, - адзначае Аляксандр Берашэвiч, кіроўца пажарнай аварыйна-ратавальнай часці №1. - Бо, як вядома, найбольшую шкоду ўраджаю і сельскагаспадарчай тэхнікі прыносяць пажары. Прыемна ўсведамляць, што мы дапамагаем людзям, укладваем часцінку сябе ў гэты хлеб.

Каб не адбылося непрадбачаных надзвычайных здарэнняў у перыяд уборкі, усім працаўнікам сельскай гаспадаркі трэба памятаць, што выкананне правіл пажарнай бяспекі - абавязак кожнага, ад выканання якой залежыць захаванасць ураджаю.

Установа Віцебскае абласное ўпраўленне

МНС Рэспублікі Беларусь