Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
30.04.2020
Ратавальнікі нагадалі сенненцам аб захаванні правіл пажарнай бяспекі<br />
Супрацоўнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выкарыстоўвалі вялікія выходныя, святочныя дні для правядзення эфектыўнай работы па папярэджанні пажараў.
У рэйдавых мерапрыемствах прынялі ўдзел не толькі ратавальнікі, але і прадстаўнікі іншых зацікаўленых служб: раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ДЛГУ «Багушэўскі лясгас». Першачарговую ўвагу надалі прафілактыцы пажараў у экасістэмах. І гэта зразумела: травапалы не прыносяць ніякай карысці, больш за тое - нярэдка становяцца прычынай сур'ёзных узгаранняў. Усхадзіўшаяся полымя, якое можа не толькі знішчыць пабудовы, прыпаркаваны непадалёк транспарт, але і нанесці шкоду самому падпальшчыку, цяжка спыніць.
Спальваць смецце толькі па правілах, не пакідаць агонь без нагляду, старанна тушыць недакуркі і запалкі - гэтыя і іншыя рэкамендацыі атрымалі больш за 700 жыхароў раёна. Редовые групы пабывалі ў розных кутках раёна, наведалі населеныя пункты Сенненшчыны, садоўніцкія таварыствы, прадпрыемствы. Як гаворыцца, лепш папярэдзіць, каб потым не падлічваць сумную статыстыку.
«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.
Фота аўтара.