Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
21.11.2023
Прэзідэнт падпісаў указы аб прызначэнні выбараў дэпутатаў і членаў Савета Рэспублікі<br />
Гэтымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання ў адзіны дзень галасавання - 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання - 4 красавіка.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а ўраду - забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.