кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Працоўныя дасягненні маладых камбайнераў Сенненшчыны

09.09.2019

Працоўныя дасягненні маладых камбайнераў Сенненшчыны

СяргейСухвал, маладымеханізатарААТСінягорскае”, сёлетаўжонамалаціў 1200 тзбожжа. Падобныя дасягненні ў яго працоўнай біяграфіі былі і раней, калі працаваў у райаграсэрвісе.

— Галоўная адметнасць сёлетняга жніва асабіста для мяне не ў тым, што надвор’е замінала ўборачным работам. Палову свайго намалоту я здабыў у суседніх сельгасарганізацыях: 180 т – у ААТ “Белая Ліпа”, больш чым па 200 т — у СУП “Саўгас імя Машэрава” і ААТ “ Бяленева”, — падлічвае камбайнер. Асабліва Сяргею і яго калегам спадабалася працаваць на палетках саўгаса імя Машэрава, дзе ўраджайнасць дасягала 40 цэнтнераў з гектара.

 Сёлета жніво для Сяргея Сухвала пачалося 17 ліпеня. У гэты дзень ён вывеў свой КЗС -1218 на азімый рапс, праз тыдзень працаваў на ўборцы каласавых. Як толькі абмалацілі азімыя культуры ў сваёй гаспадарцы, накіраваліся на дапамогу суседзям, бо яравыя яшчэ даспявалі.

 У гэтыя дні Сяргей заняты на машынным двары. Прыйшла пара малаціць яравы рапс, і ён ставіць на камбайн прыстаўку, каб зменшыць страты. Так што жніўны здабытак Сяргея Сухвала мае рэальны шанц павялічыцца.

 Працягваецца жніво і для Паўла Распорскага, яшчэ для аднаго маладога камбайнера. Ён шчыраваў на нівах ААТ “Белая Ліпа”. Нягледзячы на новы навучальны год настаўнік фізкультуры Ходцаўскай школы, паранейшаму ў полі.

 На днях Максім Янукоў, выконваючы абавязкі першага сакратара райкама ГА “БРСМ”, уручыў Сяргею і Паўлу Ганаровыя граматы раённага камітэта, якімі камбайнеры адзначаны ў рамках акцыі ”Моладзь на жніве”, і каштоўныя падарункі.

«Голас Сенненшчыны»  Аляксандр ІЎЕЎ.

 Фота аўтара.