кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Працягваецца праца над фарміраваннем справы па факце генацыду беларускага народа<br />

28.07.2021

Працягваецца праца над фарміраваннем справы па факце генацыду беларускага народа<br />

«Дарослых кожны дзень выганялі на працу на чыгунцы, хто не мог працаваць - спальвалі». «У Савецкі Саюз з лагера мы вярталіся на параходзе, па прыездзе бацьку прызвалі на аднаўленне заводаў у Адэсу, а мы з мамай апынуліся ў Латвіі на хутары далёкіх сваякоў. У адзін з вечароў у дом прыйшлі «лясныя браты» і збілі ўсіх дарослых - гаспадароў дома за тое, што прытулілі нас, беларусаў, далі адзін дзень, каб мы з'ехалі. Інакш - расстрэл». «На тэрыторыі лагера знаходзіўся крэматорый і мы назаўсёды запомнілі штодзённыя размовы мамы з сястрой пра тое, што ўсіх нас павінны вось-вось спаліць».

 

Гэта - усяго толькі кароткія вытрымкі з успамінаў былых вязняў фашысцкіх лагераў, якія сёння жывуць у раёне. Усе іх словы старанна запратакаліраваны і падшыты ў справу. Над ёй працуюць па ўсёй рэспубліцы.

- Яшчэ вясной гэтага года Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, - распавядае пракурор Сенненскага раёна Алег Антоненка. - У аснову гэтага рашэння ляглі звесткі пра гібель мільёнаў беларусаў ад рук нямецкіх захопнікаў і іх памагатых.

На стале перад пракурорам - тоўстая папка з дакументамі, да якіх ён раз-пораз звяртаецца падчас нашай размовы. У ёй - звесткі з архіваў, паказанні тых, хто застаўся ў жывых, нягледзячы на перажытыя жахі. І папка гэта ўвесь час папаўняецца: канчаткова справа яшчэ не сфармавана.

- На дадзены момант наша задача - выявіць няўлічаныя месцы пахаванняў ахвяр вайны, раней невядомыя факты расстрэлу мірных жыхароў, - працягвае аповяд Алег Антоненка. - Ужо апытаны нашы землякі - дзевяць малалетніх вязняў нямецкіх канцлагераў. Усе далі паказанні пра тое, як іх везлі, што ім давялося перажыць у той страшны час, якія зверствы фашыстаў яны перанеслі. Таксама працуе з пошукавымі справамі, архівамі, тымі, хто пасля вайны займаўся пошукавай дзейнасцю.

Дзякуючы жыхарам раёна атрымоўваецца ўсталяваць факты, якія да гэтага не мелі шырокай агалоскі. Так, у пракуратуру паступілі звесткі аб месцы расстрэлу людзей на ўскраіне Багушэўска, і зараз маецца пэўная праца ў гэтым кірунку.

Усе сабраныя матэрыялы дазволяць паставіць пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, а таксама спыніць спробы абясцэніць гістарычную ролю, якую адыграў наш народ у барацьбе з карычневай чумой, упэўнены Алег Антоненка.

- У святле апошніх падзей гэта праца набывае асаблівую важнасць, - выказвае ён сваё цвёрдае перакананне. - Усе павінны памятаць пра тое, што вайна прайшла праз Беларусь, ад пачатку і да канца. І менавіта наша краіна панесла ў ёй самыя вялікія страты. Зараз неабходна аднавіць справядлівасць і прызнаць той факт, што беларусы заплацілі за Перамогу самы высокі кошт.

Супрацоўнікі пракуратуры ўсталёўваюць жывых сведак, відавочцаў, а таксама сваякоў, усіх, хто мае звестакi пра месцы (у тым ліку мала вывучаныя, невядомыя) расстрэлаў, пахаваннi мірных грамадзян, пра абставіны высылкі іх на прымусовыя работы ў Германію, накіраваннi ў канцэнтрацыйныя лагеры і г. д.

Калі вы валодаеце названай інфармацыяй, звяжыцеся з работнікамі пракуратуры раёна па тэлефонах (802135) 5-16-76, (802135) 5-16-91 або па электроннай пошце vto-senn@prokuratura.gov.by.

 

«Голас Сенненшчыны», Галіна Жукава.