кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Праца Аляксандра Масаловіча адзначана на рэспубліканскім узроўні<br />

26.02.2021

Праца Аляксандра Масаловіча адзначана на рэспубліканскім узроўні<br />

Адразу дзве ўзнагароды - ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама - уручылі ў пачатку гэтага працоўнага тыдня галоўнаму дзяржаўнаму інспектару дзяржтэхнагляду ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Аляксандру Масаловічу.

Мерапрыемства гэта правялі ў прысутнасці калег, якія адзначылі: інспектар дзяржтэхнагляду не толькі прынцыповы і адказны работнік, ён выдатна разбіраецца ў людзях, а ў складанай сітуацыі гатовы прыйсці на дапамогу. А яшчэ, напералік ведае ўсё трактары ў раёне.

І гэта не дзіўна, бо сярод задач, якія стаяць перад спецыялістам, - кантроль за станам трактароў, самаходных машын і інш. Інспектар праводзіць перыядычныя тэхнічныя агляды падкантрольнай тэхнікі, яе рэгістрацыю і ўлік, прымае экзамены і выдае пасведчанні на права кіравання трактарамі і самаходнымі машынамі. Як прызнаецца сам Аляксандр Масаловіч, «гарачая» пара ў яго, як і ў працаўнікоў палёў, пачынаецца вясной, а крыху перавесці дух атрымліваецца толькі ў снежні-лютым.

- Мяркуйце самі: у пачатку вясны тэхніка павінна быць гатовая да пасяўной, потым - да корманарыхтоўкi, яшчэ ледзь-ледзь, і ўборка збожжавых пачынаецца, пасля яе - сяўба азімых, - пералічвае суразмоўца. - Тэхніка, якая працуе без збояў, - залог паспяховага правядзення важных сельскагаспадарчых кампаній. Ад яе спраўнасці шмат у чым залежыць і бяспека тых, хто на ёй працуе.

Пра апошнія гутарка адмысловая. Аляксандр Масаловіч не хавае: вельмі паважае людзей, якія працуюць на зямлі, добрасумленных, працавітых. Выдатна разумее, наколькі складаная іх праца, колькі патрабуе аддачы і сіл. А працягласць працоўнага дня ў інспектара дзяржтэхнагляду мала адрозніваецца ад тых, хто працуе на раллі: з самае раніцы і да позняга вечара. Да таго часу, пакуль не суціхае гул матораў тэхнікі, што знаходзіцца пад пільным кантролем Аляксандра Масаловіча.

«Голас Сенненшчыны», Галіна Жукава.

Фота аўтара.