Абласная акцыя галіновага прафсаюза збярэ 18 кастрычніка ў Віцебску 500 медыкаў і іх дзяцей, якія наведаюць сямейны прагляд новага мультфільма і паўдзельнічаюць у інтэрактыўных гульнях. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (БПРАЗ).
 
                 
                 
                     
         
         
         
         
         
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                