Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
24.01.2020
«Прамая тэлефонная лінія» з намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Юліяй Аўхуковай
30 студзеня 2020 г. у Сенненскім райвыканкаме з 11.00. да 12.00 па тэлефоне 4 42 30 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Аўхуковай Юліі Уладзіміраўны.
Па заканчэнні «прамой тэлефоннай лініі» з 12.00 да 13.00 ў будынку райвыканкама пройдзе прыём грамадзян.
Падчас «прамой тэлефоннай лініі» і асабістага прыёму вы можаце звярнуцца з праблемнымі пытаннямі і падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця раёна, выказацца з нагоды працы службовых асоб мясцовых органаў улады, праваахоўных органаў, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 4 12 96 4 13 47.