кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Прадстаўнікі Сенненшчыны атрымалі больш за ўсіх узнагарод на фестывалі “Тата, мама, я – футбольная сям’я” у Мінску

26.09.2019

Прадстаўнікі Сенненшчыны атрымалі больш за ўсіх узнагарод на фестывалі “Тата, мама, я – футбольная сям’я” у Мінску

Прадстаўнікі Сенненшчыны атрымалі больш за ўсіх узнагарод на фестывалі “Тата, мама, я – футбольная сям’я” у Мінску

 

Мерапрыемства, якое праходзіла на мінскім стадыёнеДынамапад эгідай асацыяцыіБеларуская федэрацыя футбола”, сабрала 86 сямей з розных куткоў Беларусі.

Сем’і Васілеўскіх, Шуцікавых і Цвятковых выступалі ў складзе зборнай каманды Віцебскай вобласці. На спаборніцтвах такога маштабу сенненцы пабывалі ўпершыню. Аднак вопыт удзелу ў футбольных марафонах у іх ёсць – неаднаразова, а галоўнае, паспяхова прымалі ўдзел у раённых і абласных фестывалях.

Па выніках рэспубліканскіх спаборніцтваў больш усяго ўзнагарод было ў прадстаўнікоў  Віцебскай вобласці. Каманда мам «Васількі» заняла першае месца. Яна перамагла ў трох гульнях, адну згуляла ўнічыю.  Вялікі ўклад у перамогу ўнеслі сенненкі.  Варатар Людміла Цвяткова не прапусціла ніводнага мяча. Забітыя галы на рахунку нашых Аксаны Васілеўскай і Аксаны Шуцікавай, якая, дарэчы, была прызнана лепшым гульцом.

Таты таксама не падвялі, заняўшы другое месца. Дзіцячая каманда, якая гуляла ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў, стала чацвёртай.

Святаслаў Шуцікаў, трэнер ФСК “Алімп”, прымаў удзел у фестывалі як суддзя. Яму выпала судзіць гульні дзяцей  малодшай групы.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: сенненцы пасля спартыўнага фестывалю краіны “Тата, мама, я – футбольная сям’я”.

Фота прадастаўлена Андрэем ЦВЯТКОВЫМ.