Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
04.05.2020
Першым на Сенненшчыне юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» атрымаў Канстанцін Паўлоўскі<br />
Парадны пінжак з ўзнагародамі ветэран апранае ў адмысловых выпадках. У мінулую сераду быў менавіта такі: у госці да заслужанага сенненца прыйшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Мароз, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, ваенны камісар раённага ваеннага камісарыята Дзмітрый Ерамкоў. А праз некаторы час на тым самым пінжаку з'явіўся яшчэ адзін медаль, юбілейны, выпушчаны да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
- Мы бясконца ўдзячны Вам за гераізм, стойкасць духу і любоў да Радзімы, якія дапамаглі перамагчы. Зямны паклон ветэранам за усё, што яны зрабілі для фронту, для Перамогі, для аднаўлення і развіцця краіны, умацавання яе незалежнасці, шчаснага і мірнага жыцця будучых пакаленняў, - шчыра падзякаваў удзельніку Вялікай Айчыннай вайны кіраўнік раёна, уручаючы яму памятную ўзнагароду, а таксама каштоўныя падарункі.
А самае каштоўнае для самога ветэрана - магчымасць жыць у міры і згодзе. За якую ён, яго землякі, калегі і ўвесь наш народ заплацілі занадта дорага.
Дарогамі вайны Канстанцін Паўлоўскі прайшоў ад роднага краю да Далёкага Усходу. У дзеючую армію быў прызваны ў 1944-м і служыў да 1950 года. За салдацкія мужнасць і адвагу узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені. Ну а ў агульнай складанасці больш за дваццаць узнагарод змясціліся на яго параднай вопратцы. І цяперашняя юбілейны медаль для ветэрана не менш каштоўны, чым ваенныя.
«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.
Фота аўтара.