кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Сунцеева атрымала медаль ад Мінсельгасхарча Беларусі<br />

17.11.2020

Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Антаніна Сунцеева атрымала медаль ад Мінсельгасхарча Беларусі<br />

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, першаму намесніку начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Антаніне Сунцеевай быў уручаны юбілейны медаль «100 гадоў органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Каб сфатаграфаваць узнагароджаных медалём, прыйшлося выбіраць час: вольнага у Антаніны Сунцеевай нават у свята вельмі мала. Ды і не прывыкла яна да такой увагi. А вось пра тое, што з нагоды свята падрыхтаваны немаленькі спіс тых, хто атрымае дыпломы і заахвочваннi, гаворыць з вялікім адабрэннем. «У нашай працы, зрэшты, як і ў любой іншай, вельмі важны чалавечы фактар, - сцвярджае намеснік начальніка ўпраўлення. - Людзі - вось на чым трымаецца сельскагаспадарчая галіна. На іх адданасці справе, энтузіязме, любові да зямлі-карміцелькі. Заўсёды трэба памятаць, што за любымі лічбамі, дасягненнямі стаяць работнікі, тыя, хто сваёй працай дамагаецца гэтых вынікаў».

Аб выніках гэтага года наша гераіня кажа здавальняюча: па ўсіх паказчыках раслінаводства (а менавіта гэтая сфера ў першую чаргу хвалюе агранома па адукацыі) раён плюсуе па параўнанні з 2019-м. Рух наперад, асабліва калі ў гэтым ёсць і твая праца, не можа не радаваць.

Колькі такіх падстаў для радасці было за ўвесь час працы ў Антаніны Сунцеевай, цяпер і злічыць цяжка: у сельскагаспадарчай галіне жанчына працуе з 1986 года. Менавіта тады пасля заканчэння тэхнікума маладым спецыялістам па размеркаванні прыехала яна на Сенненшчыну. «Пачынала я вядучым аграномам-насенняводам, з часам вось «дарасла» да першага намесніка ўпраўлення, - расказвае наша суразмоўніца. - Мне пашанцавала з тым, што на маім шляху трапляюцца добрыя людзі. І я ні разу не пашкадавала, што засталася тут, на Сенненскай зямлі, звязала свой лёс з сельскай гаспадаркай». Нехаця прызнаецца, што атрымлівала розныя прапановы па службе, у тым ліку і пераехаць у сталіцу. Засталася тут, таму што «прывыкла да гэтых палёў »- менавіта так тлумачыць працаўніца няпростай галіны сваё рашэнне.

Гаворыць пра гэта Антаніна Сунцеева проста, без лішняга пафасу, але за гэтымі словамі адчуваецца, наколькі любіць яна і «гэтыя палi», і вёсны, якія даюць старт пасяўной, і гэты шалёны рытм, калі працоўны дзень пачынаецца ў шэсць раніцы, а заканчваецца, калі села сонца за гарызонт. Сельская гаспадарка трывала засела ў душы, пакінуць яго проста немагчыма.

«Голас Сенненшчыны» , Галіна Жукава.

Фота аўтара.