Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
11.01.2021
Пажарна-прафілактычная праца ў выхадныя дні<br />
Работнікі Сенненскага аддзела па надзвычайных сітуацыях ўзмоцнена працягваюць праводзіць пажарна-прафілактычную працу ў выхадныя дні.
Так першы намеснік начальніка Сяргей Васільевіч Паўлоўскі наведаў домаўладаннi грамадзян на тэрыторыі Хадцэўскага, Студзёнкаўскага і Немайтоўскага сельскіх Саветаў. Асаблівая ўвага ў прафілактычнай рабоце была нададзена сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
У ходзе дадзенай працы Сяргей Васільевіч правёў гутаркі з бацькамі і нагадаў ім пра неабходнасць утрымання ў спраўным стане ўстаноўленых аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, захавання правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраправодкі і электрапрыбораў, а таксама зрабіў акцэнт на выключэнні пакідання дзяцей адных без нагляду. А хлопцам работнік МНС нагадаў правілы паводзін на зімовым вадаёме, алгарытм дзеянняў пры ўзнiкненнi надзвычайных сітуацый, як правільна выклікаць службу выратавання, і падрабязна распавёў аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».