Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
16.09.2022
Паважаныя жыхары Сянно і Сенненскага раёна!<br />
Віншуем Вас з Днём народнага адзінства!
Сёння мы адзначаем дзяржаўнае свята. Ва ўсе часы галоўным для Беларусі было яднанне народа - гістарычная аснова, якая звязвае наша мінулае, сучаснасць і будучыню.У гэты дзень мы ўспамінаем падзеі, якія адыгралі ключавую ролю ў гісторыі нашай краіны 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі.
Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і чым нельга паступіцца. Гэта наша краіна - Беларусь, дзякуючы якой мы застаемся адным народам.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні добрага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, невычэрпнай энергіі і аптымізму, новых поспехаў на карысць Сенненшчыны і Беларусі!
З Днём народнага адзінства!
Са святам!
З павагай,
Старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта І. А. Мароз
Старшыня раённага Савета дэпутатаў М. М. Вілюга