кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Паважаныя жыхары і госці Сенненскага раёна!<br />

29.12.2023

Паважаныя жыхары і госці Сенненскага раёна!<br />

Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі!

Новы год — адно з самых любімых і доўгачаканых свят. Яшчэ з дзяцінства мы звязваем яго з чараўніцтвам, верай у цуд. А Ражджаство Хрыстова напаўняе сэрцы светлымі пачуццямі, нясе ў сем'і любоў, дабро і міласэрнасць.

Кожнаму з нас адыходзячы год запомніцца асабістымі поспехамі, спраўдзіўшымiся надзеямі. Усё, што не было дасягнута ў 2023 годзе, будзе садзейнічаць новым здзяйсненням і перамогам. Таму галоўнае не губляць веру ў лепшае, захоўваць бадзёрасць духу і прыкладаць усе сілы для рэалізацыі новых задум.

Дарагія сенненцы!

У гэтыя святочныя дні прыміце нашы самыя цёплыя пажаданні шчасця, здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім. Няхай новы год увасобіць у жыццё ўсе вашы добрыя задумы, стане годам новых перамог і прыемных адкрыццяў, годам добрых чалавечых адносін, цяпла і радасці. І няхай вам ва ўсім нязменна спадарожнічае поспех! Выказваем вам вялікую ўдзячнасць і падзяку за стваральную штодзённую працу, неабыякавасць і актыўны ўдзел у жыцці роднага раёна, за падтрымку і разуменне! Мы ўсім шчыра жадаем сустрэць Новы 2024 год у коле дарагіх сэрцу людзей, у цёплай атмасферы і з добрым настроем.

З павагай,

старшыня райвыканкама

А.А. Макарэвіч

старшыня раённага Савета дэпутатаў

М.М. Вілюга