Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
02.07.2024
Паважаныя Сенненцы!<br />
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта вялікае свята нагадвае нам пра каштоўнасць кожнай хвіліны мірнага жыцця.
3 ліпеня для ўсяго беларускага народа з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару і памяці.
Незалежнасць нашай дзяржавы заснавана на заслугах пакалення пераможцаў. Мы аддаём даніну павагі слаўнаму подзвігу беларускага народа, нізка схіляем галовы перад загінуўшымі на палях бітваў. Гэта свята прасякнута пачуццём бязмежнай падзякі тым, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, абараніў нашу зямлю і падарыў нам свабоду.
Дарагія ветэраны, вы застаецеся для нас узорам сілы духу, мужнасці, гераізму, адданасці і бязмежнай любові да Радзімы.
Працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, мы імкнемся стваральнай працай унесці свой уклад у развіццё і росквіт нашай краіны.
У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, паразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі! А над нашай краінай няхай заўсёды будзе мірнае неба.
Са святам, дарагія сябры! З Днём Рэспублікі!
З павагай,
старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А. Макарэвіч
старшыня раённага Савета дэпутатаў М.М. Вілюга