кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Патрыятычная акцыя "Беларусь памятае" і ўрачысты мітынг прайшлі на Сенненшчыне<br />

10.05.2024

Патрыятычная акцыя "Беларусь памятае" і ўрачысты мітынг прайшлі на Сенненшчыне<br />

Святкаванне Дня Перамогі пачалося з патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае". З партрэтамі сваіх сваякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сенненцы і госці горада прынялі ўдзел у шэсці пакаленняў ад плошчы Камсамольскай да Алеі Герояў, дзе адбыўся ўрачысты мітынг "А СЭРЦА ПАМЯТАЦЬ ВЯЛІЦЬ!"

Аддаць даніну памяці і павагі тым, хто мужна змагаўся за мірнае неба, прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, духавенства, кіраўнікі і работнікі працоўных калектываў, ведамстваў і службаў, моладзь, а таксама госці горада. Ганаровым госцем урачыстага мітынгу стала старшыня Віцебскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Няфёдава.