кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Ліневіч 
наведаў Сянно.

03.12.2019

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатолій Ліневіч наведаў Сянно.

На асабістым прыёме ў яго пабывалі сем асоб, у тым ліку жыхары Оршы і Аршанскага раёна, былі звароты і па тэлефоне.

Жыхар Аршанскага раёна працяглы час спрабуе падключыць трохфазны лічыльнік. Нягледзячы на яго звароты ў Аршанскія электрычныя сеткі РУП «Віцебскэнерга», ён што раз чуе – лінія працуе на грані магчымасці. Пры павелічэнні нагрузак на яе могуць пачацца перабоі ў падачы электраэнергіі і ў іншых абанентаў.

 Падобны падыход да вырашэння заяўкі вяскоўца не задаволіў і Анатолія Ліневіча. Па яго даручэнні ў вёску выедуць спецыялісты энергазбыту, каб разабрацца на месцы. Праблема выходзіць за межы прыватнай. З уводам у эксплуатацыю атамнай электрастанцыі ў краіне бу­дзе перавытворчасць электра­энергіі, дзяржава зацікаўлена ў пашырэнні сферы яе выкарыстання.

 Жыхары Сянна хацелі б, каб была перанесена высакавольтная лінія, якая праходзіць над прысядзібным участкам заяўнікаў і не дазваляе пашыраць ім гаспадарку. Па словах сенненцаў высакавольтную лінію некалі ўстанавілі над іх участкам часова. Нягледзячы на запута­насць праблемы, разбірацца давядзецца і ў ёй. «Да вас прыедуць, каб ра­забрацца і дапамагчы, але ў рамках закону», — падкрэ­сліў Анатолій Ліневіч. Такія словы ён адрасаваў фактычна кожнаму, хто прыйшоў на прыём.

Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, Анатолій Ліневіч заўважыў, што выязны прыём грамадзян – гэта не толькі магчымасць дапамагчы людзям у вырашэнні іх праблем, гэта – своеасаблівы экзамен для мясцовых улад, гаспадарчых органаў, бо нярэдка высвятляецца, што многія праблемы можна і трэба было вырашыць даўно.

 Такая сітуацыя мела месца ў аграгарадку Багданава. Мясцовая жыхарка расказала, што ў падвале дома дзе яна жыве, працякае труба. Дзеля аб’ектыўнасці заўважым, што ў райвыканкам жанчына не звярталася. Чаго не скажаш пра мясцовы ўчастак РУП ЖКГ.

 Разважаючы аб эканамічнай сітуацыі ў раёне, дзе фактычна няма прамысловых прадпрыемстваў, слаба развіта сельская гаспадарка, Анатолій Ліневіч заўважыў, што на Сенненшчыне можна было б развіваць больш актыўна агратурызм. Раёну трэба мець брэндавыя мерапрыемствы, якія дазваляюць прыцягнуць турыстаў і інвестараў.

 Над азначанай праблемай на Сенненшчыне працуюць. У раёне праводзяцца легкаатлетычны прабег і турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Пятра Машэрава. Не так даўно ў райцэнтры ўстаноўлены памятны знак у гонар Матроны Маркевіч, чыя вышыўка легла ў аснову арнамента, змешчанага на дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. Прадуктыўна, творча па развіцці народных промыслаў працуюць у раённым Доме рамёстваў.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Фота аўтара.