кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена галоўнаму санітарнаму ўрачу Сенненскага раёна Сняжане Мяцеліца<br />

27.10.2021

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена галоўнаму санітарнаму ўрачу Сенненскага раёна Сняжане Мяцеліца<br />

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена галоўнаму санітарнаму ўрачу Сенненскага раёна Сняжане Мяцеліца.

Пра гэта распавёў тэлеграм-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна». Сярод прадстаўнікоў Віцебшчыны, удастоеных узнагарод, — жыхары Гарадошчыны, Віцебска, Пастаўшчыны і іншых рэгіёнаў.

Медалём «За выратаванае жыццё» ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля прадпрыемства «Віцебскаблгаз» (Гарадоцкі раён) Дзмітрый Уладзіміраў.

Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» Сяргей Алтухоў і галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі Віктар Спірыдонаў.

Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 18 работнікам сфер адукацыі і статыстыкі, санітарна-эпідэміялагічнай службы, энергетычнага комплексу, прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў. Сярод узнагароджаных: галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Сенненскага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці Сняжана Мяцеліца і Святлана Расеева, а таксама выхавацель Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці горада Полацка Вольга Саварын.

Віншуем!