Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
02.03.2021
Падведзены вынікі раённых этапаў агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей» ў Мiёрах, Сянно і Чашніках<br />
Ужо зусім хутка адбудзецца абласны этап аднаго з любімых і чаканых дзіцячых конкурсаў. А пакуль падводзяцца вынікі рэгіянальных этапаў, арганізуюцца выставы конкурсных работ.
У Сенненскім раёне на суд журы было прадстаўлена больш за 40 работ. Найбольшую актыўнасць юныя сенненцы праявілі ў намінацыях «Вырабы», «Малюнак», «Казка», «Аповяд», «Верш». Тэматыка работ агляду-конкурсу разнастайная: пажары і надзвычайныя сітуацыі, рух юных ратавальнікаў-пажарных, пажарнае добраахвотніцтва, ратаванне на водах, прамысловая бяспека. Кожная прадстаўленая праца мае сваё арыгінальнае выкананне і індывідуальнасць у бачанні актуальных праблем бяспекі.
У Мiёрскім раёне работнікі раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях з прадстаўнікамі аддзела па адукацыі ў чарговы раз пераканаліся, што фантазія дзяцей бязмежная. Кожны раз у канкурсантаў з'яўляюцца новыя думкі і свежыя ідэі, як адлюстраваць працу ратавальнікаў, што не можа не радаваць арганізатараў конкурсу.
У Чашніцкім раёне традыцыйна ў конкурсе прынялі ўдзел самыя актыўныя і творчыя хлопцы з усіх устаноў адукацыі раёна.
Колькасць і разнастайнасць работ не магла не парадаваць членаў журы, якім трэба было правесцi складаную працу па вызначэнні лепшых. Падчас абмеркавання ўзнікала нямала спрэчак. Вынікі раённага конкурсу падведзены, а навучэнцы, якія занялі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.
Фота РАНС