Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
Меню
04.11.2020
Падоўжаны прыём прапаноў па змяненні Канстытуцыі<br />
Беларускі парламент падоўжыў тэрміны прыёму прапаноў па змяненні Канстытуцыі, які скончыўся 25 кастрычніка, паведамляецца на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У Палату прадстаўнікоў працягваюць паступаць прапановы па карэкціроўцы Асноўнага Закона. Акрамя таго, у цяперашні час актывізуецца абмеркаванне маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформы на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках. Ад грамадзян і юрыдычных асоб паступіла шмат прапаноў, прычым самых розных: пераход ад мажарытарнай да змешанай сістэмы, пытанні тэрмінаў работы органаў дзяржаўнай улады, прызначэння службовых асоб Кіраўніком дзяржавы. Ёсць прапановы па адмене смяротнага пакарання, увядзенні англійскага ў якасці трэцяй мовы, забарона на ўсынаўленне беларускіх дзяцей замежнікамі, датэрміновую пенсію для бацькоў траіх дзяцей, прапановы па рэгуляванні жыллёвага, сямейнага заканадаўства.
Свае прапановы па змяненні Канстытуцыі беларусы могуць па-ранейшаму накіроўваць у парламент праз сайт house.gov.by, а таксама дэпутатам у сваіх акругах.