кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 28 жанчын Віцебскай вобласці і Мінска. Сярод іх і жыхарка Сянна Валянціна Гардзецкая.

18.03.2019

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 28 жанчын Віцебскай вобласці і Мінска. Сярод іх і жыхарка Сянна Валянціна Гардзецкая.

Такі незвычайны падарунак наша зямлячка атрымала акурат напярэдадні святкавання 8 Сакавіка. У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці ў час правядзення святочнага канцэрта ва ўрачыстай абстаноўцы Валянціну Мікалаеўну віншавала намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. “Нарадзіць і выхаваць дзіця — гэта адказная і сур’ёзная справа. А паставіць на ногі пяцёра — сапраўдны подзвіг, які заслугоўвае высокага знака мацярынскай доблесці”, — адзначыла яна.

Узнагарода стала нечаканасцю для Валянціны Мікалаеўны.

— Гэта вялікі гонар і адказнасць. Пачуццём радасці напоўнена маё сэрца. І ўсё ж галоўная ўзнагарода для мяне — шчаслівыя ўсмешкі маіх дзяцей, — прызналася сенненка.