кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2026 – Год беларускай жанчыны
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі
Новы сацыяльны сэрвіс "Пункт здароўя" запрацаваў на базе Сенненскай РА ГА "Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа"

30.05.2025

Новы сацыяльны сэрвіс "Пункт здароўя" запрацаваў на базе Сенненскай РА ГА "Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа"

Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел Алег Макарэвіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта, Галіна Жаланава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі "Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа", Крысціна Гарчынская, галоўны ўрач УАЗ "Сенненская ЦРБ".

- Гэты "Пункт здароўя" на тэрыторыі Віцебскай вобласці - першы, — акцэнтуе Алег Макарэвіч. - Таму прыемна ўсведамляць, што старт гэтаму ўнікальнаму праекту дадзены менавіта на Сенненшчыне.

Прызначаны "Пункт здароўя" для аказання аздараўленчай дапамогі і прафілактычных працэдур людзям "срэбнага" ўзросту. Тут супрацоўнікі ўстановы аховы здароўя навучаць людзей старэйшага ўзросту праводзіць вольны час з карысцю, дапамогуць умацаваць здароўе. Прадстаўнікі старэйшага пакалення набудуць новыя веды і ўменні, якія дапамогуць ім жыць больш актыўным жыццём. Дарэчы, падчас урачыстага адкрыцця ганаровыя госці пазнаёміліся з першымі ўдзельнікамі праекта.

- Здароўе людзей - гэта самая галоўная каштоўнасць для любой дзяржавы. І ў першую чаргу, увагу ў гэтым пытанні неабходна надаваць людзям старэйшага ўзросту, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, - адзначыла Галіна Жаланава. - Гэтыя грамадзяне павінны атрымліваць такія ж медыцынскія паслугі, як і гарадское насельніцтва. Менавіта ў гэтым кірунку мы і будзем працягваць працаваць.

У рамках праекта па навучанні насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі, які сёння таксама стартаваў на Сенненшчыне, спецыялісты Віцебскай абласной арганізацыі "Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа" правялі ў Сенненскай ЦРБ майстар-клас.

Інструктары падрабязна спыніліся на асноўных алгарытмах аказання дапамогі пры сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, дыхальнай непраходнасці, крывацёку. 

ГС